Цмок намок

Слонім

16 чэрвеня 2023 г.

 

16 чэрвеня 2023 года на тэрыторыі ДУА «Слонімскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» ўдзельнікаў інтэрактыву «Гуляйце з намі – малюйце самі» чакала падрыхтаваная беларускімі мастакамі пляцоўка з новай гульнёй – «Цмок».

1 2

Дамаляваць яго практычна паспелі, а вось прайсці гульнявыя заданні не ўдалося – пачаўся дождж…

3 4 5

Цмок намок: толькі што нанесеная фарба расцяклася эфектнымі ручаямі, а гэта значыць, што творчыя мерапрыемствы з гульнёй на асфальце для слонімчан пад кіраўніцтвам мясцовага мастацкага калектыву паўторацца яшчэ раз!

6 7 8

Разам з тым шэраг фізічных і інтэлектуальных практыкаванняў, размешчаных на звілістым рознакаляровым полі ў выглядзе цмока, даступны для гульні і зараз.

Аўтар гульні: мастак Міхаіл Крот.

9 10

Мерапрыемства арганізавана ў рамках спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі».


Дата публикации: 20.06.2023