Цукеркі не толькі для елкі

Касцюковічы

18 жніўня 2023 г.

 

Сярэдзіна жніўня… Да Новага года і прыбрання елкі яшчэ далёка, затое можна ўпрыгожыць цэнтральную плошчу горада Касцюковічы малюнкам казачнага дуба з цукеркамі! Якім чынам? Прыняўшы ўдзел у мастацкім інтэрактыве «Гуляйце з намі – малюйце самі». Будзем маляваць не толькі дрэва з ласункамі, але і вялізнае поле з заданнямі, а таксама экзатычнага персанажа гульні.

5 1 3 11 12 13 14

Чакаем Вас 18 жніўня ў 16.30, каб разам стварыць займальную, насычаную яркімі фарбамі, гульнявую пляцоўку!

15 2

 Мерапрыемства арганізавана ў рамках спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі».


Дата публикации: 16.08.2023