Малюем другі «Колераход»

23 чэрвеня 2023 г.

 

Мастацкі інтэрактыў «Гуляйце з намі – малюйце самі» працягваецца. Беларускія мастакі наведалі новы горад – Глыбокае. Тут на дзіцячай пляцоўцы «Брыганціна» некалькі дзён кіпела праца над «Колераходам». Па традыцыі, кампазіцыю завяршалі юныя творцы, а затым кожны жадаючы мог паспаборнічаць у праходжанні яркай шматколернай дыстанцыі.

1 2 5 6 7 8 9 10 4 3

Аўтар гульні:  мастак Сяргей Ашуха.

Правілы гульні: гульцы (ад 2 да 8 чалавек) займаюць стартавыя рознакаляровыя колы і адначасова пачынаюць рухацца наперад па фігурах толькі свайго колеру. Выйграе той, хто першы дойдзе да фінальнага кола свайго колеру на супрацьлеглым баку.

Мерапрыемства арганізавана ў рамках спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі».


Дата публикации: 26.06.2023