Мастацкі інтэрактыў на фестывалі «Вытокі».

Беларусь

май, чэрвень, жнівень 2023 г.

 

Праграма спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокі-2023» уключае інтэрактыў «Гуляйце з намі – малюйце самі», арганізаваны мастацкай галерэяй «АртХаос». Па задумцы ў кожным рэгіёне краіны спецыяльна выбраная пляцоўка стане зонай сумеснай творчасці знатакоў і аматараў малявання, а таксама месцам актыўнага і пазнавальнага адпачынку, паколькі ствараць тут плануецца ўнікальны аўтарскі малюнак для гульні на асфальце. Малюнак нанясе каманда прафесіянальных беларускіх мастакоў, а дзеці змогуць узяць удзел у мастацкім афармленні сумежнай тэрыторыі. Дарослыя стануць кіраўнікамі і памочнікамі юных творцаў.

Да інтэрактыву запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Дадайце самі колеру ў добраўпарадкаванне кутка любімага горада!

 1

«ВЫТОКІ» – гэта беларускі брэнд, які знаёміць з нацыянальнай беларускай культурай, гісторыяй і традыцыямі, спартыўнымі дасягненнямі рэгіёнаў і краіны. Праект праходзіць у форме маштабнага фестывалю, комплексу спартыўных, культурных, адукацыйных і сямейных тэматычных мерапрыемстваў. Асноўныя задачы праекта – стварэнне адзінай сацыяльна-адукацыйнай прасторы, аб’яднанне людзей розных інтарэсаў і ўзростаў, прасоўванне рэгіянальных і нацыянальных брэндаў, а таксама дасягненняў у спорце, навуцы і мастацтве.

У 2023 г. фестываль пройдзе ў наступных гарадах Беларусі:

Жлобін (19, 20 мая), Баранавічы (2, 3 чэрвеня), Слонім (16, 17 чэрвеня), Глыбокае (23, 24 чэрвеня), Касцюковічы (18, 19 жніўня), Барысаў (25, 26 жніўня).

Арганізатары фестывалю: Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі БеларусьФедэрацыя прафсаюзаў БеларусіТАА «АртХаос»ТАА «БелБрэндАўдыт».


Дата публикации: 13.05.2023