Жлобін, Беларусь
19 мая 2023 г.
105 літраў фарбы 7 колераў, больш за 100 пэндзляў і валікаў для асфальтнай плошчы памерам 100 м2… Але не лічбамі мы збіраемся Вас уражваць, а талентам беларускіх жывапісцаў, якія надалі аналагу знакамітай дзіцячай гульні «Класікі» цікавую мастацкую форму. На плошчы ПК Металургаў у Жлобіне каманда прафесіяналаў ужо актыўна працуе над тым, каб інтэрактыў «Гуляйце з намі – малюйце самі» стаў яркім і займальным!

Мастацкі інтэрактыў «Гуляйце з намі – малюйце самі» адбудзецца ў Жлобіне 19 мая 2023 г. на плошчы ПК Металургаў. Пачатак: 16.30.
Уваход вольны! Запрашаем!
Дата публикации: 15.05.2023