«АртХаос» у Віцебску

Канцэртная зала «Віцебск» (пр-т Фрунзе, 1)

2 - 21 ліпеня 2019 г.

 

У рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» галерэя «АртХаос» прадстаўляе выстаўку «Гукі беларускага жывапісу».

Жывапіс музыкальны. Гукі свету, як і ўся навакольная рэчаіснасць, успрымаюцца мастаком, пераасэнсоўваюцца, і нараджаецца мелодыя, здольная прымусіць «гучаць» фарбы. Мелодыя гэта напоўнена імгненнымі ўражаннямі, але аснова – духоўны свет творцы. Яго ўстойлівасць і паўната нібы ажыўляюць карціну, парушаюць маўклівасць, праймаючы гукамі мастацкую прастору. Ледзь улоўныя, мяккія і лірычныя, энергічныя і жыццесцвярджальныя, яны чутныя ў сюжэтных і беспрадметных кампазіцыях, у пейзажах, апяваючых прыгажосць роднага краю. «Гукі беларускага жывапісу» – гэта гукі ўнутранай мелодыі сэрца мастакоў беларускай зямлі.

1

А. Скавародка. Якая ідзе ў восень. 95х120 см, палатно, алей. 2016 г. 

2

Т. Грыневіч. Гукі цішыні. 50х100 см, палатно, алей. 2019 г.

3

М. Ляўковіч. Распластаны сон. 100х110 см, палатно, алей. 2019 г.

4

В. Масленікаў. Над Дняпром. 100х150 см, палатно, алей.

У экспазіцыі прадстаўлены работы Антона Вырва, Глеба Герасімава, Таццяны Грыневіч, Андрэя Дубініна, Вікторыі Ільіной, Мікалая Ісаёнка, Уладзіміра Клімушка, Васіля Касцючэнка, Міхаіла Ляўковіча, Уладзіміра Масленікава, Паўла Масленікава, Юліі Мацура, Васіля Пешкуна, Валерыя Патворава, Таццяны Патворавай, Івана Семілетава, Ганны Сілівончык, Алега Скавародка, Уладзіміра Тоўсціка, Паўла Хадаровіча.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі адбудзецца 9 ліпеня а 12 гадзіне (КЗ «Віцебск», пр-т Фрунзе, 1).

Будзем рады бачыць Вас!

 


Дата публикации: 01.07.2019