Выстава Сяргея Пісарэнкі “Шпацыр у часе”

Галерэя-салон "АртХаос"

З 21 лютага па 6 сакавіка

 

2

Выстава запрашае гледача паглыбіцца ў дзіўны свет мастака, дзе кожны твор – асобная гісторыя. Карціны Сяргея Пісарэнкі, нібы сляды жыцця, поўныя асабістых уражанняў аўтара ад шматлікіх падарожжаў, сабраных разам на палотнах, сузіраючы якія немагчыма не пранікнуцца таемнасцю. Кожная карціна – гэта і размова па душах, і шпацыр разам з аўтарам у куткі асаблівага стану і настрою. 

3

Работы закліканы адвесці гледача ад свету рэальнага, пераключыць увагу са штодзённасці, руціннага побыту і накіраваць яго позірк на прыгажосць дробных радасцяў жыцця герояў палотнаў, даць магчымасць паглыбіцца ў атмасферу сакрамэнту тонкіх і глыбокіх вобразаў.

4

У творах можна заўважыць некаторае ўпрыгожванне жыцця аўтарам, але, верагодна, менавіта яно і дае нам магчымасць адчуць час самога жыцця: мернага і непаўторнага, выключнага і паэтычнага... Жывапіс мастака інтрыгуе сваёй зыбка-таямнічай атмасферай, якая зачароўвае і дадае творам загадкавасці. Глядач нібы апускаецца ў ціхую казку, чароўны сон, дзе ўсё гарманічна існуе і закалыхвае, ахінае “мяккай зыбкасцю”. Гэта асаблівы свет мастака, сустрэўшыся з якім аднойчы вы наўрад ці адмовіце сабе ў задавальненні пагрузіцца ў гэтае прывіднае сфумата недаказанасці і паўнамёкаў зноў.

5

Сяргей Пісарэнка нарадзіўся 2 чэрвеня 1967 г. у Маладзечна Мінскай вобласці (Беларусь). У 1985 г. скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве ім. І.В. Ахрэмчыка (цяпер Гімназія-каледж мастацтваў ім. І.В. Ахрэмчыка), у 1994 г. – Беларускую акадэмію мастацтваў (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Узнагароды:

Залаты медаль Міжнароднага Арт-фэсту “Свет без межаў-2015” у намінацыі “Жывапіс. Графіка” (г. Масква, Цэнтральны дом мастака).

Залаты медаль Міжнароднага Арт-фэсту “Свет без межаў-2015” у намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” (г. Масква, Цэнтральны дом мастака).

У 2016 г. уручаны Залаты знак згоды “Pro augenda concordia” (г. Вільнюс).

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, ЗША, Іспаніі, Літвы, Польшчы, Расіі, Швейцарыі, Швецыі.

Выстава працуе з 10.00 да 22.00, штодня.

Уваход вольны.

 


Дата публикации: 20.02.2019