Гуляйце з намі ў колераход!

Жлобін, Беларусь

19 мая 2023 г.

 

19 мая ў рамках культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі-2023» у Жлобіне ўпершыню адбыўся інтэрактыў «Гуляйце з намі – малюйце самі». На адкрытым паветры ўдзельнікі мерапрыемства рупліва давяршалі задуманую кампазіцыю.

1 2 3 4 5

 

6 7 8 9 10

 

Атрымаўся грандыёзны твор – новая гульня «Колераход» – плод сумеснай творчасці прафесійных і юных мастакоў, дзяцей і дарослых, жыхароў і гасцей Гомельшчыны.

 

11 12

 

Аўтар гульні:  мастак Сяргей Ашуха.

Правілы гульні: гульцы (ад 2 да 8 чалавек) займаюць стартавыя рознакаляровыя колы і адначасова пачынаюць рухацца наперад па фігурах толькі свайго колеру. Выйграе той, хто першы дойдзе да фінальнага кола свайго колеру на супрацьлеглым баку.

 

13 14 15 16 17


Праверана: мастацтва і спорт сапраўды ідуць рука аб руку. Наступнае месца іх дзеянняў – горад Баранавічы. Сустракайце!


Дата публикации: 23.05.2023