Плануйце адпачынак з «Вытокамі»!

 

Набліжаецца новы сезон фестывалю «Вытокі»! Чарговыя шэсць гарадоў Беларусі – Жлобін, Баранавічы, Слонім, Глыбокае, Касцюковічы, Барысаў – у чаканні спартыўна-культурнага свята. Далучайцеся і Вы!

2

«ВЫТОКІ» – гэта беларускі брэнд, які знаёміць з нацыянальнай беларускай культурай, гісторыяй і традыцыямі, спартыўнымі дасягненнямі рэгіёнаў і краіны. Праект праходзіць у форме маштабнага фестывалю, комплексу спартыўных, культурных, адукацыйных і сямейных тэматычных мерапрыемстваў. Асноўныя задачы праекта – стварэнне адзінай сацыяльна-адукацыйнай прасторы, аб’яднанне людзей розных інтарэсаў і ўзростаў, прасоўванне рэгіянальных і нацыянальных брэндаў, а таксама дасягненняў у спорце, навуцы і мастацтве.

Арганізатары фестывалю: Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ТАА «АртХаос», ТАА «БелБрэндАўдыт».


Дата публикации: 05.05.2023