Рыхтуемся ўражваць!

Жлобін, Беларусь

19 мая 2023 г.

 

105 літраў фарбы 7 колераў, больш за 100 пэндзляў і валікаў для асфальтнай плошчы памерам 100 м2… Але не лічбамі мы збіраемся Вас уражваць, а талентам беларускіх жывапісцаў, якія надалі аналагу знакамітай дзіцячай гульні «Класікі» цікавую мастацкую форму. На плошчы ПК Металургаў у Жлобіне каманда прафесіяналаў ужо актыўна працуе над тым, каб інтэрактыў «Гуляйце з намі – малюйце самі» стаў яркім і займальным!

 1

Мастацкі інтэрактыў «Гуляйце з намі – малюйце самі» адбудзецца ў Жлобіне 19 мая 2023 г. на плошчы ПК Металургаў. Пачатак: 16.30.

Уваход вольны! Запрашаем!

 


Дата публикации: 15.05.2023